16 кастрычніка ў Баранавічах праводзілася 
                      акцыя салідарнасьці. А 8-й вечара моладзь сабралася ля універмага 
                      «Вясёлка», запаліла сьвечкі. Адзін з актывістаў, Зьміцер 
                      Палойка, фатаграфаваў акцыю. Нечакана яго схапілі 2 міліцыянты, 
                      адцягнулі ўбок, дзе моцна пабілі, а пасьля адвезьлі ў пастарунак. 
                      Там хлопец прабыў усю ноч. Сёньня раніцай яго адпусьцілі. 
                      На Палойку быў складзены пратакол, дзе значылася, што актывіст 
                      лаяўся матам і зладзіў бойку з міліцыянтамі, за што на яго 
                      наклалі штраф у 155 тысяч рублёў. 
                     У Зьміцера Палойкі канфіскавалі фотаздымач і некаторыя 
                      асабістыя рэчы, якія дагэтуль не вярнулі. З дапамогай праваабаронца 
                      Сяргея Гоўшы ў пракуратуру была пададзеная скарга.  
                    Нагадаем, што Зьміцер Палойка ўжо быў арыштаваны ў Баранавічах 
                      падчас сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі і ў час штурму намётавага 
                      мястэчка ў Менску. 
                      
                    ПЦ «Вясна-96» 
                       
                     
                     |