|    Наваградзкія актывісты «Маладога Фронту» запалілі 
              сьвечкі Салідарнасці на цэнтральнае плошчы гораду. На сцяне аднаго 
              з будынкаў былі налепленыя партрэты палітвязьняў Беларусі, а пад 
              імі былі ўсталяваныя сьвечы.  
            — Шмат мінакоў, кіроўцаў машынаў мелі магчымасьці назіраць за гэтым. 
              У акцыі дзельнічала каля дзесяці чалавек. Гэта была першая акцыя 
              Салідарнасці, якая была праведзеная 16 кастрычніка ў нашым горадзе! 
              — паведаміў адзін з прысутных на мерапрыемстве.  
            Па меркаваньню ўсіх удзельнікаў Дня салідарнасьці ў Наваградку, 
              акцыя ўдалася, бо былі дасягнутыя яе галоўныя мэты: Салідарнасць 
              і зьвяртаньне ўвагі грамадзтва на праблему палітычных вязняў. 
               
               
               
             |