|    16 кастрычніка ў Баранавічах падчас акцыі салідарнасьці 
              адным зь міліцыянтаў быў жорстка зьбіты моладзевы актывіст Зьміцер 
              Палойка. У яго бяз опісу канфіскавалі фотаапарат, на які ён здымаў 
              акцыю, гаманец зь 50 тыс. рублёў і некаторыя асабістыя рэчы. 
             Палойка прабыў у пастарунку цэлую ноч, а раніцай наступнага дня 
              на адміністратыўным судзе атывіста абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся 
              матам, махаў рукамі ў публічным месцы і зладзіў бойку зь міліцыянтамі. 
              Палойку быў вынесены прысуд — штраф у памеры 155 тыс. рублёў. Ніякай 
              мэдычнай дапамогі хлопцу не аказвалася. Асабістыя рэчы яму таксама 
              не вярнулі. 
             18 кастрычніка судмэдэкспэртыза паказала, што ў Зьміцера Палойкі 
              — пералом носу са зьмяшчэньнем косьці.  
            З дапамогай праваабаронца Сяргея Гоўшы ў пракуратуру падрыхтаваная 
              скарга. На думку спадара Гоўшы, скаргу павінны задаволіць і ўзбудзіць 
              крымінальную справу па факце жорсткага зьбіцьця Палойкі міліцыянтам. 
               
              Нагадаем, што Зьміцер Палойка ўжо быў арыштаваны ў Баранавічах падчас 
              сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі і ў час штурму намётавага мястэчка 
              ў Менску. 
             
              
            ПЦ «Вясна-96» 
               
               
               
             |