|    Два гады таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву. 
              Забойца дагэтуль не знойдзены. 
            Мінула два гады, як з намі няма Веранікі Чаркасавай. 20 кастрычніка 
              2004 года яна была жорстка забіта ў сваёй кватэры. Крымінальная 
              справа дагэтуль не раскрытыя, злачынца не пакараны. У апошнія гады 
              Вераніка Чаркасава працавала ў незалежнай газеце "Салідарнасць", 
              яна пісала на тэмы грамадскага жыцця, а таксама праводзіла журналісцкія 
              расследаванні, якія тычыліся крыміналу і палітыкі. Вераніка смела 
              выказвала сваю думку, умела знайсці неабходную інфармацыю, не баялася 
              крытыкаваць. За гэта яе любілі чытачы і паважалі калегі.  
               
            БАЖ 
               
               
               
             |