|    Гэтым разам гэта судзьдзі і супрацоўнікі пракуратуры: 
              Аляксей Рыбакоў, судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менску, Сяргей 
              Бортнік, супрацоўнік пракуратуры Маскоўскага раёну. Сяргей Бортнік 
              выступаў у якасьці абвінаваўцы на працэсе над Аляксандрам Казуліным. 
              Аляксей Рыбакоў выносіў прысуд. 
             Сьпіс папоўнілі таксама судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску 
              Леанід Ясіновіч і супрацоўнік пракуратуры Цэнтральнага раёну Андрэй 
              Мігун, які выступаў абвінаваўцам у закрытым судзе над актывістамі 
              незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства». Леанід Ясіновіч пакараў 
              пазбаўленьнем волі чатырох сяброў «Партнэрства», двое зь якіх — 
              Мікалай Астрэйка і Цімафей Дранчук — дагэтуль адбываюць пакараньне. 
              
            Любоў Лунёва 
              Радыё Свабода 
               
               
             |