|    21 кастрычніка Нямецкае аддзяленне праваабарончай 
              арганізацыі «Міжнародная амністыя» правяло ў Магдэбурзе акцыю з 
              патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў, актывістаў грамадзянскай 
              ініцыятывы па назіранні за выбарамі «Партнёрства» Мікалая Астрэйку 
              і Цімафея Дранчука. Праваабаронцы выйшлі ў пікет у цэнтры Магдэбурга 
              з плакатамі «Свабода сходаў у Беларусі — толькі за кратамі», «Свабоду 
              Мікалаю Астрэйкі і Цімафею Дранчуку», «Свабода меркаванняў у Беларусі 
              — толькі на паперы», «НДА ў Беларусі забароненыя». 
            Удзельнікі акцыі таксама збіралі подпісы пад петыцыяй з заклікам 
              да Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць палітвязняў. 
            На сайце, прысвечаным Беларусі belarus-actions.org 
              можна знайсці петыцыю праваабаронцаў, якая будзе накіраваная Аляксандру 
              Лукашэнку. 
            Нагадаем, што Цімафей Дранчук быў прысуджаны да аднаго году, а 
              Мікалай Астрэйка да двух год калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні 
              ў парушэнні ар.193 Крымінальнага кодэксу —«выступ ад імя незарэгістраванай 
              арганізацыі». 
              
            Хартия-97 
               
               
             |