|    Менскі гарвыканкам і Менскі аблвыканкам дазволілі 
              правесьці 29 кастрычніка мэмарыяльны мітынг і шэсьце, прысьвечаныя 
              Дзядам — дню памяці продкаў. Заяўка на правядзеньне акцыяў была 
              накіраваная Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ (КХП-БНФ). 
             29 кастрычніка ў 10.30 плянуецца збор удзельнікаў на пляцоўцы 
              на бульвары Талбухіна ля станцыі мэтро “Парк Чалюскінцаў”. З 11.30 
              да 14.30 пройдзе шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Каліноўскага, 
              Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі да кальцавой дарогі. 
              З 14.30 да 17.00 адбудзецца мэмарыяльны мітынг ва ўрочышчы Курапаты, 
              на месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. 
              
             
              Паводле БелаПАН 
               
               
               
             |