|    Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада жыхар 
              Барысава Алесь Абрамовіч будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага 
              пікету. 
             Сёньня зранку ля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Алесь Абрамовіч 
              разгарнуў плякат: «Свабоду Казуліну і іншым палітзьняволенным». 
            Праз некалькі хвілінаў супрацоўнікі Службы аховы прэзыдэнта затрымалі 
              А.Абрамовіча, а таксама журналістаў — карэспандэнтку Свабоды Галіну 
              Абакунчык і карэспандэнтку тыднёвіка «Беларусы і рынак» Ксенію Алімаву 
             
            Пазьней журналістаў адпусьцілі. 
             
              Радыё Свабода 
               
               
             |