Эўрапарлямент абвесьціў лідара дэмакратычных 
                      сілаў Беларусі, былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра 
                      Мілінкевіча ляўрэатам прэміі імя вядомага праваабронцы Андрэя 
                      Сахарава за 2006 год. 
                     У тройку намінанатаў, акрамя Аляксандра Мілінкевіча, уваходзілі 
                      таксама былы кандыдат на прэзыдэнта Калюмбіі Інгрыд Бэтанкур, 
                      ліванскі журналіст і дыплямат Гасан Туэні. Іх кандыдатуры 
                      папярэдне абралі сябры парляменцкіх камітэтаў у міжнародных 
                      справах і разьвіцьцю. 
                      
                    Радыё Свабода 
                    
                     
                     
                     |