|    Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 
              з Барысава Аляксандр Абрамовіч атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага 
              арышту за правядзеньне пікету ў падтрымку палітычных вязьняў. Пра 
              гэта паведамілі ў судзе Ленінскага раёну Менску. 
             26 кастрычніка насупраць галоўнага ўваходу ў будынак адміністрацыі 
              ён разгарнуў плякат з партрэтам Аляксандра Казуліна і надпісам «Свабоду 
              Казуліну і іншым палітвязьням». Праз некалькі хвілінаў яго затрымала 
              ахова будынку і людзі ў цывільным. У студзені Алесь Абрамовіч адбыў 
              7 сутак у турме на Акрэсьціна за тое, што выйшаў да прэзыдэнцкай 
              адміністрацыі з плякатам «Выбары без дыктатара Лукашэнкі». 
             
             
              Радыё Свабода 
               
             |