|    Гэта пацьвердзіў Руслан Прымак, намесьнік начальніка 
              калёніі «Віцьба-3», у якой адбывае пакараньне Сяргей Скрабец. Міліцыянт 
              паведаміў, што днямі суд паводле амністыі зьняў з Сяргея Скрабца 
              год зь ягонага пакараньня. Паводле Руслана Прымака, «на волю былы 
              дэпутат можа выйсьці ўжо 11 лістапада». 
             Сяргей Скрабец быў арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны на 
              2,5 гады зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Сваёй віны дэпутат 
              не прызнаў. Тэрмін ў паўтара года зьняволеньня для Сяргея Скрабца 
              заканчваецца 15 лістападу. З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец праводзіць 
              галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра 
              Казуліна. 
             
             
              Алег Грузьдзіловіч 
              Радыё Свабода 
               
               
             |