|    Прэзідыўм Савета палітычнай партыі «Наша Украіна» 
              заяўляе аб недапушчальнасці палітычных пераследаў прыхільнікаў дэмакратыі 
              ў Беларусі, асабліва моладзі, якая падчас выбарчай кампаніі 2006 
              года прадэманстравала высокае палітычнае ўсведамленне і адказнасць 
              за лёс дзяржавы. 
            Як гаворыцца ў заяўленні прэзідыўма Савета НСНУ, «хваля рэпрэсій 
              дакранулася да тых, хто пратэставаў супраць аўтарытарызму і парушэння 
              правоў і свабод чалавека ў Беларусі. Сёння больш дзесяці вядучых 
              палітыкаў гэтай краіны пазбаўленыя свабоды з-за сваёй грамадскай 
              і грамадзянскай пазіцыі. Сярод іх: экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі 
              Аляксандр КАЗУЛІН, які пачаў бестэрміновую галадоўку ў калоніі пад 
              Віцебскам з мэтай прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці, палітыкі 
              Мікалай СТАТКЕВІЧ, Андрэй КЛІМАЎ, моладзевыя лідэры Павел СЕВЯРЫНЕЦ, 
              Артур ФІНЬКЕВІЧ і іншыя. 30 кастрычніка пачнецца судовы працэс над 
              лідэрам моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зміцерам Дашкевічам, 
              якому інкрымінуюць «членства і лідэрства ў незарэгістраванай арганізацыі». 
            Акрамя таго, па краіне пракацілася хваля шматлікіх допытаў сотняў 
              маладых людзей, ганенне іх з боку КДБ і Генеральнай пракуратуры, 
              выключэнне з вну. Такія метады ўплыву ўлады Беларусі на грамадскую 
              думку з`яўляюцца ўзорам палітыкі сілы і ізаляцыі, якая яшчэ больш 
              аддаляе краіну ад сусветнай садружнасці, згубна адлюстроўваецца 
              на сацыяльна-эканамічным развіцці. 
            «Наша Украіна» адзначае, што такія адносіны да грамадзянаў краіны, 
              да іх законнага права на свабоду думкі і волевыяўлення супярэчаць 
              дэмакратычным нормам. Мы патрабуем, каб беларуская ўлада перайшла 
              да канструктыўнага дыялогу з апазіцыяй, паважала правы і свабоды 
              чалавека, спыніла палітычнае паляванне на іншадумцаў і вызваліла 
              ўсіх палітычных вязняў Беларусі». 
               
            Хартия-97 
             
                       
               
             |