|    Каля дзясятка беларусаў, які працуюць у Польшчы, 
              прыйшлі да будынку польскага парлямэнту зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, 
              партрэтамі Аляксандра Казуліна і плякатамі з надпісамі «Свабоду 
              палітвязьням!», «Дыктатар Лукашэнка — у турму!» 
             Удзельнікі пікету пакінулі ў канцылярыі Сэйму зварот, у якім просяць 
              дэпутатаў «як мага хутчэй зьвярнуць увагу на галадоўку і выкарыстаць 
              усе магчымыя мэтады для ўзьдзеяньня на ўлады Беларусі дзеля вызваленьня 
              палітычных вязьняў».  
            (Крыштон: ) «Відаць, што ў Эўрапейскім зьвязе сочаць за тым, што 
              адбываецца ў Беларусі. Мы лічым, што такія пікеты, акцыі, захады 
              міжнароднай супольнасьці будуць мець уплыў на працэсы дэмакратызацыі 
              Беларусі», — кажа адзін з арганізатараў акцыі Ігар Крыштон.  
            Ад гмаху парлямэнту прысутныя прайшлі да будынку Міністэрства замежных 
              справаў Польшчы, куды таксама быў перададзены аналягічны зварот. 
               
             
             
              Аляксей Дзікавіцкі 
              Радыё Свабода 
              
               
               
             |