|    Сёньня ў 16 гадзінаў намеснік старшыні суду Кастрычніцкага 
              раёна Ала Булаш абвясьціла прысуд па справе лідэра «Маладога Фронту» 
              Зьміцера Дашкевіча — 1,5 гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага 
              рэжыму. Ён абвінавачаны ў парушэньні арт.193 — «дзейнасьць ад імя 
              незарэгістраванай арганізацыі».  
            рацэс па справе адбываўся ў закрытым рэжыме, на абвяшчэньне прысуду, 
              які заняў некалькі хвілінаў, у судовую залу дазволілі прайсьці бацьку 
              Зьміцера, амбасадарам краінаў Еўразьвязу і ЗША, а таксама некаторым 
              журналістам.  
            Падтрымаць лідэра «МФ» да будынку суда прыйшла вялікая колькасьць 
              моладзі, якая трымалі партрэты Зьміцера Дашкевіча, скандавала «Свабоду 
              Дашкевічу!», «Ганьба!». Усклаўшы на ганак суду бел-чырвона-белыя 
              кветкі, маладыя людзі ў знак салідарнасьці сталі на калені, дэманструючы 
              — «Сядзім разам з Дашкевічам!». Байцы сьпецпадразьдзяленьняў і супрацоўнікі 
              міліцыі назіралі за акцыяй, але нікога не чапалі.  
            Адвакат Зьміцера Дашкевіча паведаміў, што ў вызначаны тэрмін прысуд 
              будзе абскарджаны ў вышэйстаячай інстанцыі. Пасьля абвяшчэньня прысуду 
              на заўтра бацьку дазволілі сустрэчу са Зьміцерам . 
             Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракаментаваў: «Я лічу, што гэта неабгрунтавана 
              жорсткі прысуд, і закрытасьць самога працэсу сьведчыць пра тое, 
              што ўладам, як і ў выпадку з «Партнёрствам», не было чаго паказваць, 
              не было падставаў, якія цягнулі б на такі тэрмін. Разам з тым радуе 
              тое, што пазіцыя міжнароднай супольнасьці і беларускай моладзі, 
              якія прыйшлі падтрымаць лідэра «Маладога Фронту» супадаюць, гэта 
              вельмі істотна».  
              
            ПЦ Вясна-96 
                       
             |