|    Моладзевы нацыянальны рух Малады Фронт заклікае 
              ўсіх неабыякавых Беларусаў прыйсьці сёньня, 1 лістапада, у 16:00 
              у Кастрычніцкі суд г.Менску (вул.Сямашкі, 33), каб падтрымаць лідэра 
              МФ, Зьмітра Дашкевіча ў час абвяшчэньня прысуду.  
            Улада хоча зрабіць чарговую палітычную расправу над моладзьдзю, 
              чарговы палітычны працэс, які па яе меркаваньню ня будзе хваляваць 
              людзей у нашае краіне й за яе межамі. Беларусы, вясною гэтага году, 
              усяму сьвету ўжо паказалі што такое Беларуская Салідарнасьць на 
              самой справе. Беларускі, хрысьціянскі народ больш ня хоча жыць пры 
              апошняй дыктатуры Эўропы. Больш ня хоча цярпець зьдзек і рэпрэсіі, 
              што арганізоўвае бязбожная ўлада ў дачыненьні да беларускае моладзі. 
             
            Улада не ўзбуджае крымінальныя справы супраць злачынцаў і ўсіх 
              тых, хто ганьбіць сваім існаваньнем на нашае зямлі ўвесь Беларускі 
              Народ. Яны хочуць пазбавіць волі самых лепшых, самых сьвядомых і 
              сумленных людзей нашае Бацькаўшчыны. Судовы працэс над Зьмітром 
              Дашкевічам ня проста расправа над лідэрам Маладога Фронту — гэта 
              расправа над усёй беларускаю моладзьдзю, над усім беларускім народам. 
             
            Дазволіўшы гэтай «дзяржаўнай хуньце» пасадзіць Зьмітра Дашкевіча 
              ў турму, мы самі падпісваем сабе прысуд яшчэ больш горшы чым 2 гады, 
              што пагражаюць лідэру МФ. Бо ўся гэтая сістэма трымаецца толькі 
              на страхе людзей, на нашым страхе. На ім жа трымалася й камуністычная 
              ўлада, калі забівала сотні тысячаў беларусаў у Курапатах і іншых 
              месцах масавых забойстваў. Хопіць маўчаць, калі руйнуюць нашую Бацькаўшчыну! 
              Хопіць проста глядзець, калі саджаюць яе лепшых сыноў!  
            Зьміцер верыць у свой народ. Ён ведаў, што яго могуць пазбавіць 
              волі за дзейнасьць на карысьць нацыянальнаму Адраджэньню Беларусі. 
              Але ён — сапраўдны нашчадак тых, хто стагодзьдзямі абаранялі наш 
              край ад крывавых акупантаў і бязбожных уладароў. Ён ахвяраваў сваёю 
              Свабодаю дзеля кожнага з нас!  
            Дык ня будзьма ж абыякавымі да лёсу чалавека, які сваёй сумленнасьцю, 
              шчырасьцю й па-сапраўднаму хрысьціянскаю душою павінен зьяўляцца 
              прыкладам для ўсіх нас.  
            Калі мы — Беларусы, мы ня маем аніякага права не прыйсьці.  
              Не сядзі й не назірай за тым, як зьнішчаюць беларускую моладзь! 
              Прыйдзі, сёньня, 1 лістапада, у 16:00 у Кастрычніцкі суд г.Менску 
              па вул.Сямашкі, 33 і падтрымай Зьмітра Дашкевіча!  
            Абаронім Зьмітра Дашкевіча — вызвалім Беларусь! 
             
              Прэс-служба МФ 
              
                      
               
               
               
             |