|    За першае паўгоддзе 2006 года ў Беларусі былі 
              вынесеныя пяць прысудаў да вышэйшай меры пакарання — смяротнай кары, 
              паведаміў «Інтэрфаксу" старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін 
              Сукала. «Летась гэты від пакарання быў ўжыты і выкананы ў двух выпадках. 
              на першае ліпеня гэтага года колькасць асуджаных да гэтага пакарання 
              ўзрасла да пяці», — заявіў В.Сукала. 
            Па яго адзнацы, «гэта выклікана ростам серыйных забойстваў, калі 
              пазбаўляюцца жыцця два, тры, чатыры чалавекі». «Вядома, у гэтым 
              выпадку і грамадства, і суды трапляюць у вельмі складаную сітуацыю, 
              таму што ў тут пажыццёвае зняволенне таксама з`яўлялася б несуразмераным 
              зробленаму», — адзначыў суразмоўца агенцтва. 
            Ён дадаў, што «гэтыя пяць выпадкаў, калі ўжо нельга было знайсці 
              ніякіх змягчальных абставін для неўжыцця смяротнай кары». 
                      
                      
               
               
               
             |