Алена Захожая: «Рыхтуюся годна памерці»
3 ноября 2006

Вось ужо 32 дні ў Бабруйску галадае электраманцёр завода звышгабарытных шын, актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза Алена Захожая. Тры дні назад прафсаюзную актывістку змясцілі ў нефралагічнае аддзяленне Бабруйкага шпіталю хуткай медыцынскай дапамогі — у жанчыны ўзінклі сур`ёзныя праблемы з ныркамі, яна ледзь стаіць на нагах. Кіраўніцтву ААТ «Белшына» на жыццё сваёй працаўніцы напляваць. Ні адно з патрабаванняў галадаючай актывісткі службоўцы так і не выканалі. «Рыхтуюся годна памерці», — заявіла Алена Захожая прэс-цэнтру Хартыі`97.

1 лістапада пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі Беларускага незалежнага прафсаюза і кіраўніцтвам ААТ «Белшына». Па словах Алены Захожай, цягнуліся яны толькі два дні і скончыліся безвынікова.

Лекары шпіталю хуткай дапамогі збіраюць ў панядзелак кансіліўм з-за стану Захожай. «Мы не можам спакойна глядзець, як вы паміраеце», — сказала Алене Паўлаўне лекарка, якая яе лечыць.

Сама Алена Паўлаўна не бачыць іншага спосабу паўплываць на сітуацыю, хоць яна разумее, што яе галадоўка не паўплывала на рашэнне кіраўніцтва завода не рэгістраваць пяршоўку Незалежнага прафсаюза.

«Верагодней за ўсё, прыйдзецца паміраць з годнасцю. Усё, што робіць чалавек, ён робіць дзеля сябе. Мне трэба, каб у краіне была законнасць. Каб вялізны апарат, створаны ў нашай краіне, абараняў законнасць, а не займаўся выключна прыгнячэннем правоў і свабодаў людзей. Мне так балюча, ад таго, што адбываецца, што я не магу бяздзейнічаць. І я пакуль не ведаю іншых магчымасцей, як паўплываць на сітуацыю, акрамя як галадаць...» — гаворыць Алена Захожая. Нават па тэлефоне чуваць, што жанчына плача...

Алена Захожая абвясціла галадоўку 3 кастрычніка. Раней адміністрацыя ААТ «Белшына», канцэрн «Беннафтахім» і гарадскі суд Бабруйска адмовіліся разглядаць заяву першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза «Белшыны». Сябры БНП запатрабавалі выплаціць ім прэміяльныя да Дня хіміка і даплаты на аздараўленне, якія атрымалі астатнія супрацоўнікі «Белшыны». Адміністрацыя гэтага прадпрыемства вінавацілася таксама ў дыскрымінацыі БНП, бо яна пазбавіла арганізацыю юрыдычнага адрасу.

Падчас акцыі пратэсту Алены Захожай і яшчэ дзевяці чалавек кіраўніцтва «Белшыны» згадзілася выканаць фінансавыя патрабаванні галадаючых. Аднак, па словах Алены Захожай не да канца. Загад аб выплатах, які павінен быў быць выкананы да 31 кастрычніка, дагэтуль не выкананы. Да і яго змест людзям не падыходзіць. З яго вынікае, што некаторым сябрам першаснай арганізацыі БНП належыць даць прэмію да Дня хіміка, але не належыць даваць грошы на аздараўленне.

Ці зарэгіструюць пяршоўку БНП, дагэтуль невядома.

 

Хартия-97