|    У Варшаве да галадоўкі салідарнасьці з Аляксандрам 
              Казуліным далучыўся яшчэ адзін чалавек, а ў цэнтры Брусэлю прайшоў 
              пікет супраць падтрымкі Расеяй цяперашніх беларускіх уладаў. 
             Да былога паплечніка па прэзыдэнцкай кампаніі Аляксандра Казуліна 
              Ігара Крыштона, які ўчора каля беларускага пасольства ў Варшаве 
              пачаў галадоўку салідарнасьці з экс-кандыдатам, далучылася сябра 
              АГП Натальля Завадзкая.  
            (Завадзкая: ) “Я пратэстую супраць парушэньня правоў Аляксандра 
              Казуліна, які атрымаў пяць з паловай гадоў зьняволеньня толькі за 
              тое, што пратэставаў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў”.  
            Падтрымаць галадоўнікаў да будынку амбасады прыйшлі сёньня некалькі 
              беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і транспарантамі з патрабаваньнем 
              вызваліць Аляксандра Казуліна.  
             
             
            Аляксей Дзікавіцкі 
              Радыё Свабода 
             
             
                     |