|    Эўрапейскі зьвяз прыняў адмысловую заяву наконт 
              выраку для Зьмітра Дашкевіча і зьняволеньня Аляксандра Казуліна. 
             «Эўрапейскі зьвяз глыбока занепакоены выракам 1 лістапада ў справе 
              Зьмітра Дашкевіча. Абвінавачаньні на адрас спадара Дашкевіча ў тым, 
              што ён кіраваў незарэгістраванай арганізацыяй, выглядаюць палітычна 
              матываванымі і паказваюць, што беларускія ўлады ізноў не жадаюць 
              паважаць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, асабліва 
              што тычыцца права на справядлівы судовы працэс. Эўразьвяз занепакоены 
              таксама тым, што на працэс не былі дапушчаныя назіральнікі», — гаворыцца 
              ў заяве.  
            У дакумэнце адзначаецца таксама, што Эўрапейскі зьвяз ізноў выказвае 
              занепакоенасьць станам былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі 
              Аляксандра Казуліна і заклікае беларускія ўлады дазволіць сваякам 
              экс-кандыдата і міжнародным назіральнікам свабодна сустракацца зь 
              ім.  
            «Эўрапейскі зьвяз заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць 
              Зьмітра Дашкевіча, Аляксандра Казуліна, сяброў «Партнэрства» і іншых 
              палітвязьняў», — гаворыцца ў заяве Эўрапейскага зьвязу.  
            Заява прынятая ў сераду ўвечары. Акрамя краінаў, што ўваходзяць 
              у Эўразьвяз, дакумэнт падпісалі Баўгарыя, Румынія, Турэччына, Харватыя, 
              Македонія, Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія, Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, 
              Нарвэгія, Украіна і Малдова. 
             
             
            Аляксей Дзікавіцкі 
              Радыё Свабода 
                      
                      
               
               
               
             |