|    Беларусы, якія жывуць у Лёндане, узялі 16 лістапада 
              ўдзел ў літургіі за зьніклых у Беларусі, іхныя сем’і і ўсіх тых, 
              хто церпіць за Беларусь. 
             Са сталіцы Вялікай Брытаніі гаворыць вернік, грэка-каталік Ігар 
              Лазарчук:  
            (Лазарчук: ) «Апостальскі візытатар для ўсіх беларусаў замежжа 
              айцец Аляксандар Надсан адслужыў сёньня літургію за ўсіх зьніклых, 
              зьняволеных і сем’і тых, хто цярпіць за Беларусь. Там былі беларускія 
              вернікі — сабраліся раніцай. Пасьля літургіі людзі пайшлі на працу». 
               
            Радыё Свабода 
             
                       
               
             |