|    У Дзень салідарнасці праваабарончая арганізацыя 
              «Міжнародная Амністыя» заклікала беларускія ўлады да неадкладнага 
              і безумоўнага вызвалення Зміцера Дашкевіча, лідэра моладзевага апазіцыйнага 
              руху «Малады Фронт», якога арганізацыя абвясціла Вязнем сумлення 
              і які знаходзіцца ў зняволенні за мірнае здзяйсненне правоў на свабоду 
              сходаў, аб’яднанняў і свабоду слова. «Міжнародная Амністыя» лічыць 
              ціск і затрыманне апазіцыйных актывістаў і дзеячаў грамадзянскай 
              суполкі спробай улад запужаць людзей і не дазволіць ім здзяйсняць 
              іх асноўныя правы на свабоду слова, сходаў і асацыяцый. «Міжнародная 
              Амністыя» заклікае праваабарончыя арганізацыі простых людзей са 
              ўсяго свету дасылаць паштоўкі альбо лісты падтрымкі і салідарнасці 
              ў турму да Зміцера Дашкевіча. 
            Лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча суд Кастрычніцкага раёна 
              Менска прысудзіў да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення свабоды ў 
              калоніі агульнага рэжыму. Прысуд моладзеваму лідэру падчас зачыненага 
              для грамадскасці працэсу вынесла намесніца старшыні суду Кастрычніцкага 
              раёна Ала Булаш. Маладога актывіста абвінавацілі ў парушэнні арт. 
              193 – «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». 
            Нагадаем, што па артыкуле 193 КК РБ ужо асуджаныя актывісты грамадзянскай 
              ініцыятывы па назіранні за выбарамі «Партнёрства» Цімафей Дранчук 
              і Мікалай Астрэйка, якіх суд прысудзіў да аднаго і двух гадоў пазбаўлення 
              свабоды адпаведна. 
            Артыкул «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» з’явіўся 
              ў Крымінальным кодэксе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 
              Па меркаванні назіральнікаў, выключна для націску на грамадскіх 
              актывістаў і праваабаронцаў. 
            «Міжнародная Амністыя» заклікае праваабарончыя арганізацыі і простых 
              людзей са ўсяго свету дасылаць паштоўкі і лісты падтрымкі і салідарнасці 
              ў турму да Зміцера Дашкевіча. 
            Лісты да Зміцера Дашкевіча можна дасылаць на наступны адрас: 
            Зміцер Дашкевіч 
              СІЗО МУС 
              Вул. Валадарскага, 2 
              220030 Менск 
            Праваабарончая арганізацыя таксама заклікае людзей дасылаць звароты 
              да беларускіх улад з заклікам да неадкладнага і безумоўнага вызвалення 
              вязня сумлення Зміцера Дашкевіча; 
            «Нагадайце беларускім уладам пра іх абязальніцтвы па Артыкулах 
              196 21 і 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, 
              падпісанага Беларуссю, які гарантуе свабоду слова, сходаў і асацыяцый; 
              заклікайце беларускія ўлады неадкладна пераглядзець законы, нарматыўныя 
              палажэнні і палітыку, якія датычацца рэгістрацыі і дзейнасці НГА, 
              і асабліва Закон аб грамадскіх аб’яднаннях, які быў прыняты ў жніўні 
              2005, каб яны адпавядалі міжнародным нормам; заклікайце ўлады Беларусі 
              спыніць умяшанне ў справы, запужванне і пераслед актывістаў грамадзянскай 
              супольнасці, якія займаюцца прама і ўскосна садзейнічаннем і абаронай 
              правоў чалавека ў Беларусі», – заклікаюць праваабаронцы. 
            Накіроўвайце звароты на адрас: 
            Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь 
              А.Р.Лукашэнку 
            Рэспубліка Беларусь 
              Вул. К.Маркса, 38 
              220016 г.Менск 
              Адміністрацыя Прэзідэнта 
              Рэспублікі Беларусь 
              Прэзідэнту Лукашэнку А.Р. 
              Факс: +375 (172) 260-610, 223-872 
            Генеральнаму Пракурору 
              Пятру Міклашэвічу 
            Рэспубліка Беларусь 
              220050 г. Менск 
              вул. Інтэрнацыянальная, 22 
              Пракуратура Рэспублікі Беларусь 
              Генеральнаму Пракурору 
              Міклашэвічу П. 
              Факс: +375 (172) 264-166 
            Міністру ўнутраных спраў 
              Уладзіміру Навумаву 
            Рэспубліка Беларусь 
              220615 г. Менск 
              вул. Гарадскі вал, 4 
              Міністэрства ўнутраных спраў 
              Рэспублікі Беларусь 
              Міністру Навумаву У. 
              Факс: +375 172 26 12 47 
            + дыпламатычным прадстаўніцтвам Беларусі ў вашай краіне 
                       
               
             |