Грамадзкі актывіст Станіслаў Пачобут два дні знаходзіцца
ў шпіталі, куды яго даставілі са спэцпрыёмніка Кастрычніцкага райадзьдзелу
міліцыі на абсьледаваньне. Міліцыянты сказалі, што пасьля выпіскі
яму давядзецца вярнуцца за краты на двое сутак, бо пад арыштам ён
прабыў тры дні зь пяці.
С.Пачобута затрымалі 16 лістапада перад акцыяй салідарнасьці,
а наступнага дня судзьдзя Дзьмітры Мацяюк у Ленінскім райсудзе Горадні
арыштаваў яго за дробнае хуліганства. У міліцэйскім пратаколе было
запісана, што ён нібыта спраўляў патрэбу ў грамадзкім месцы.
У судовай залі спадар Пачобут абвясьціў галадоўку, але праз двое
сутак мусіў спыніць яе — бо яго даставілі ў шпіталь.
Сяргей Астраўцоў
Радыё Свабода
|