|    16 лiстапада а 19:00 гадзiне сярэднееўрапейскага 
              часу на Kржыжoвнiцкі пляц ў Празе прыйшлі людзі, каб запалiць сьвечы 
              салiдарнасьцi з Беларуссю. «За вашую ды нашую свабоду!» абвяшчаў 
              транспарант манiфэстацыi. Напярэдаднi ўгодак «аксамітавай» рэвалюцыi 
              ў Чэхаславаччыне гэты заклік гучыць асаблiва актуальна.  
            17 лiстапада споўнілася роўна 17 год, калi мірная дэманстрацыя 
              некалькix дзесяткaў студэнтаў з Карлавага унiверсiтэта ў Празе перарасла 
              ў агульнаграмадзянскi супрацiў камyнiстычнаму рэжыму ў Чэxаславаччыне. 
             
            16 лістапада актывісты чэскай ініцыятывы «Svobodne Belorusko» ня 
              толькі запальвалі свечкі салідарнасці, але і распаўсюджвалі ўлёткі 
              з інформацыяй аб падзеях у Беларусі і заклікам быць салідарнымі 
              з беларусамі.  
              
            svobodne-belorusko.wz.cz 
             
                       
               
             |