|    Мясцовая моладзь сабралася 16 лістапада а 18-й 
              гадзіне каля помніка Ўладзімеру Караткевічу. Хлопцы і дзяўчаты запалілі 
              сьвечкі і зьбіраліся прасьпяваць гімн «Магутны Божа», калі да іх 
              падышлі міліцыянты. 
             Напачатку міліцэйскі патруль пацікавіўся, што адбываецца, і пакінуў 
              моладзь. Аднак неўзабаве зьявіліся супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу 
              міліцыі на чале з начальнікам аддзелу аховы правапарадку Аляксеем 
              Шаховічам.  
            У прысутных пачалі правяраць дакумэнты і перапісваць асабістыя 
              зьвесткі. Мясцовага праваабаронцу Леаніда Сьвеціка, журналіста радыё 
              «Рацыя» Вадзіма Баршчэўскага і старшыню абласной арганізацыі Партыі 
              БНФ Кастуся Смолікава затрымалі, бо у іх не было з сабою пашпартоў. 
             
            Супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі праверылі па кампутарнай 
              базе асабістыя дадзеныя затрыманых. Пазьней міліцыянты прывялі яшчэ 
              аднаго затрыманага — моладзевага актывіста Сьцяпана Кудзянава, ягоныя 
              асабістыя дадзеныя таксама занатавалі. 
             Ніякіх пратаколаў у пастарунку складаць ня сталі, аднак выказалі 
              сваё незадавальненьне паводзінамі затрыманых: Сьвеціка, Смолікава 
              і Баршчэўскага абвінавацілі ў падбухторваньні моладзі да парушэньня 
              грамадзкага парадку.  
             
              Радыё Свабода 
             
               
               
               
             |