|    Выйшла з друку кніга «Верым! Можам! Пераможам!». 
             У выданьне ўключаныя інтэрвію і ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў на 
              Кастрычніцкай плошчы і тых, хто быў тады зьняволены. Таксама тут 
              зьмешчаны ўспаміны журналістаў, якія былі ўдзельнікамі падзеяў Вясны-2006. 
              Сярод іх –рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько, журналісты Зьміцер 
              Панкавец і Арцём Лява.  
            У кнізе падаецца падрабязная хроніка падзеяў ад моманту абвяшчэньня 
              прэзыдэнцкіх выбараў пры канцы 2005 году да разгону мітынгу ў Менску 
              25 сакавіка 2006 году. Кніга ілюстраваная фатаздымкамі. Яе склалі 
              праваабаронцы і журналісты. Кніга «Верым! Можам! Пераможам!» надрукаваная 
              ў Беластоку.  
               
            Радыё Свабода 
                       
               
             |