Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў ліквідацыю «Грамадзянскай ініцыятывы» незаконнай
22 ноября 2006

21 лістапада Камітэт па правах чалавека ААН задаволіў скаргу кіраўніцтва зьліквідаванай Гомельскай арганізацыі ГА «Грамадзянскія ініцыятывы» і прыняў рашэньне аб незаконнасьці закрыцьця аб’яднаньня. Усе 14 членаў Камітэту прызналі, што ліквідацыя «Ініцыятываў» – ёсьць парушэньнем арт. 22 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (права на свабоду асацыяцыў).

У рашэньні, якое ўчора атрымаў кіраўнік аб’яднаньня Віктар Карняенка, пазначана, што ўсе сябры «Грамадзянскіх ініцыятываў» (5 чалавек) мусяць быць прызнаныя ахвярамі, беларускі ўрад павінен узнавіць рэгістрацыю аб’яднаньня і выдаць кампенсацыі яе сябрам. Усе гэтыя патрабаваньні дзяржава мусіць выканаць на працягу трох месяцаў.

Былы юрыст-консульт аб’яднаньня, старшыня Гомельскай гарадзкой арганізацыі РАА «Прававая ініцыятыва» Леанід Судаленка ўлічвае, што пакуль ніводнага рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН Беларусьсю не было выканана, аднак кажа: «Сёньня склалася неадназначная сытуацыя. Таму я не зьдзіўлюся, калі беларускі бок выканае патрабаваньні Камітэту ААН».