|    25-га лістапада падчас акцыі салідарнасьці з Аляксандрам 
              Казуліным, якая прайшла каля калёніі «Віцьба-3», дзе вядомы палітык 
              адбывае пакараньне, жыхар Барысава спадар Абрамовіч быў затрыманы 
              за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу. 
             Паводле міліцэйскага пратаколу, Алесь Абрамовіч узьняў партрэт 
              палітвязьня і некалькі разоў крыкнуў: «Свабоду Казуліну! Свабоду 
              палітвязьням! Лукашэнку за краты!» 
            Судзьдзя Віцебскага райсуду Міхаіл Зубеня таксама кваліфікаваў 
              дзеяньні затрыманага сябра БСДП «Грамада» як несанкцыянаваны мітынг. 
              Паводле судовае пастановы, Алесь Абрамовіч пакараны 15-цю суткамі 
              арышту, якія ён мусіць правесьці ў віцебскім ізалятары часовага 
              ўтрыманьня. Двое сутак з часу затрыманьня 25-га верасьня ўжо прайшлі, 
              бо мінулыя выходныя спадар Абрамовіч ужо правёў у Віцебску пад вартай. 
             
             
            Радыё Свабода 
             
             
             |