|    Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж Буш сустрэўся 
              сёння ў Рызе, дзе праходзіць саміт НАТА, з лідэрам дэмакратычных 
              сіл Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам, міжнародным каардынатарам 
              Хартыі’97 Андрэем Саннікавым і былым беларускім палітвязнем Міхаілам 
              Марынічам. Беларускіх дэмакратаў прэзідэнту ЗША прадставіла прэзідэнт 
              Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 
              з Рыгі Андрэй Саннікаў, падчас сустрэчы прэзідэнт ЗША выказаў салідарнасць 
              з беларускім народам у яго барацьбе за свае правы і свабоду. 
            Напярэдадні сустрэчы з беларускімі дэмакратамі Джордж Буш выступіў 
              у Латвійскім універсітэце. Прэзідэнт ЗША закрануў у сваёй прамове 
              тэму Беларусі. У прыватнасці, ён згадаў, што ў нашай краіне бясследна 
              зніклі лідэры беларускай апазіцыі Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, 
              Юрый Захаранка і журналіст Зміцер Завадскі. 
            Прэзідэнт ЗША заявіў, што «нашае бачанне цэласнай свабоднай і мірнай 
              Еўропы ўключае Беларусь». 
            «Мы разам з беларускім народам у яго барацьбе за свабоду», — сказаў 
              прэзідэнт ЗША. 
                       
               
             |