|    3 снежня ў Менску адбыўся флэш-моб, прысвечаны 
              міжнароднаму дню адмены рабства. Моладзевыя актывісты сабраліся 
              недалёка ад станцыі метро «Фрунзенская», пасля чаго накіраваліся 
              ў бок рэстарацыі «Макдональдс» на вуліцы Няміга, і далей — да кафэ 
              «Максібіс». Маладыя людзі, нібы рабы, ішлі з завязанымі вяроўкамі 
              рукамі. Узначальваў працэсію чалавек у белай масцы з чорнымі вусамі. 
              На галаве ў яго была апранутая чырвона-зялёная кепка, сам ён быў 
              абчэплены «залатымі» медалямі за першыя месцы ў хакейных і лыжных 
              кубках.  
            Падчас акцыі былі раздадзеныя ўлёткі, якія апісваюць «шкоду сістэмы 
              ўсюдыіснага дзяржаўнага прымусу і ўмяшання»: выкарыстанне кантрактнай 
              сістэмы для прыгнячэння палітычных апанентаў, прымусовае студэнцкае 
              размеркаванне і г.д. 
            Ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў.  
             
              Хартия-97  
               
             |