|    Актывістка апазіцыі, 46-гадовая Алеся Ясюк была 
              затрыманая ўчора ў Менску падчас распаўсюджвання налепак «Джынс 
              — за свабоду!». Жанчыну адвезлі ў апорны пункт міліцыі Ленінскага 
              РАУС Менску, дзе яе збіў маёр міліцыі Фалей І.В. Судмедэкспертыза 
              зафіксавала ў жанчыны пабоі. Зараз яна рыхтуе скаргу на неправамерныя 
              дзеянні міліцыянера. 
            У апорным пункце міліцыі ў дачыненні Алесі Ясюк быў складзены пратакол 
              аб парушэнні Указу прэзідэнта №31 «Аб добраўпарадкаванні жыллёвага 
              фонду». У актывістаў таксама канфіскавалі 50 налепак. 
            «Мяне затрымаў на вуліцы Ракасоўскага ў Менску чалавек у цывільным, 
              які, як высвятлілася пазней, быў супрацоўнікам дэпартамента аховы. 
              На міліцэйскай машыне мяне адвезлі ў апорны пункт міліцыі Ленінскага 
              РУУС Менску. Склалі пратакол, канфіскавалі 50 налепак, а потым, 
              калі даведаліся, што з 2000 года мяне затрымоўвалі за распаўсюджванне 
              інфармацыйных матэрыялаў больш за 10 разоў, заявілі, што завядуць 
              на мяне справу і аштрафуюць не менш, чым на 5 мільёнаў. Потым мяне 
              адправілі на дактыласкапічную экспертызу. Пратакол у дачыненні мяне 
              складаў маёр міліцыі Фалей І.В. Калі я нахілілася да яго, каб паглядзець, 
              што ён піша ў пратаколе, ён стукнуў мяне кулаком па галаве. Потым 
              заявіў, што ў яго прысутнасці я павінна толькі стаяць. Калі жа я 
              прысела на крэсла, ён нагамі выбіў з-пад мяне крэсла, а потым зноў 
              стукнуў — гэтым разам кулаком у грудзі. Я звалілася на падлогу… 
              Ён схапіў мяне за вопратку і стаў цягаць па падлозе», — распавяла 
              прэс-цэнтру Хартыі’97 Алеся Ясюк. 
             
             
               
              Хартия-97 
               
             |