|    Заўтра чакаецца прэсавая канфэрэнцыя Вярхоўнага 
              камісара ААН у правох чалавека Люіз Арбур, якая павінна выступіць 
              з адмысловай заявай па сытуацыі вакол галадоўкі Аляксандра Казуліна. 
             Пра гэта «Свабодзе» паведаміў супрацоўнік офісу Вярхоўнага камісара 
              ААН ў правах чалавека, адказны за Эўропу, Паўночную Амэрыку і Цэнтральную 
              Азію, Дымітры Чалеў. Ён зазначыў, што галадоўка Аляксандра Казуліна 
              знаходзіцца ў полі зроку арганізацыі:  
            (Чалеў: ) «У гэтай справе я застаюся ў кантакце з адмысловым дакладчыкам 
              ААН у правах чалавека ў Беларусі, і магу сказаць, што мы будзем 
              намагацца, каб прадпрыняць афіцыйныя дзеяньні у самы бліжэйшы час. 
              Я б сказаў, што гэта магчыма сёньня ці заўтра».  
            Спадар Чалеў зазначыў, што ў офісе Вярхоўнага камісара ААН у правах 
              чалавека акрамя заявы спадарыні Арбур рыхтуюць і іншыя дзеяньні, 
              зьвязаныя з галадоўкай Казуліна, але якія канкрэтна, ён пакуль не 
              ўпаўнаважаны казаць. 
             
             
               
              Радыё Свабода 
                       
             |