|    Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Аляксей Бычко 
              сёньня вынес вырак: актывісты незарэгістраванай арганізацыі Малады 
              фронт Алег Корбан і Зьміцер Хведарук павінны адбыць 15 сутак адміністрацыйнага 
              арышту, Уладзімер Сяргееў — 3 сутак.  
             Аляксандар Іўлеў, яшчэ адзін актывіст арганізацыі, пакараны штрафам 
              у памеры 62 тысячы рублёў. Маладых людзей учора затрымалі за ўдзел 
              у несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Акцыя 
              была прымеркаваная да Дня правоў чалавека. 
               
             
            Радыё Свабода  
             
            
                       
             |