|    10 снежня ў Дзень правоў чалавека, прадстаўнікі 
              Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшлі па цэнтральных 
              вуліцах Кракава ў адмысловых накідках з надпісам «Казулін». Па словах 
              намесніка старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) 
              Валянціна Лазаронкава, акцыя была праведзеная ў знак салідарнасці 
              і падтрымкі лідэра партыі, экс-кандыдата ў прэзідэнты, асуджанага 
              па палітычных матывах Аляксандра Казуліна, які трымае галадоўку 
              з 20 кастрычніка, ужо 53 дні. 
            У акцыі ўзялі ўдзел беларускія студэнты з Варшавы і Катавіц, якія 
              навучаюцца ў Польшчы, сябры БСДП (Грамада), прадстаўнікі Свабоднага 
              прафсаюза Беларускага з Белаазёрску і Берасці.  
              
            Хартыя’97  
                       
             |