10 снежня ў Варшаве каля прэзыдэнцкага палацу
з нагоды гадавіны падпісаньня ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека
прайшоў пікет у падтрымку Аляксандра Каузліна.
Каля дзясятка беларусаў, што жывуць у Варшаве, прыйшлі да прэзыдэнцкага
палацу ў цэнтры польскай сталіцы з нацыянальнымі сьцягамі і плякатамі
з надпісамі «Свабоду Аляксандру Казуліну», «Дыктатара ў турму»,
«Свабоду палітвязьням».
Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі Ігар Крыштон.
(Крыштон: ) «Мы прыйшлі ў самае люднае месца ў Варшаве, каб зьвярнуць
увагу жыхароў сталіцы на тое, што адбываецца ў Беларусі. Сёньня
ў Менску праходзіць акцыя ў падтрымку прафэсара Казуліна, і мы далучаемся
да яе».
Удзельнікі акцыі зьвярнуліся да ўрадаў краінаў — сталых чальцоў
Рады Бяьспекі ААН із заклікам абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі.
Аляксей Дзікавіцкі
Радыё Свабода
|