|    «Сённяшняе ўручэнне лідэру аб’яднаных дэмакратычных 
              сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароды імя Андрэя Сахарава 
              зачыняе пэўны раздзел еўрапеізацыі беларускай праблематыкі. Праблема 
              Беларусі сёння ў краінах Еўропы ўзнята на вельмі высокі ўзровень. 
              Цяпер надышоў час, каб узмацніць гэтыя дзеянні ўсталяваннем для 
              грамадзянскай супольнасці ў Беларусі максімальна шырокай і шчодрай 
              тэхнічнай і фінансавай дапамогі з боку ЕС. Час словаў і сімвалічных 
              жэстаў скончыўся. Надышоў час для канкрэтных дзеянняў», — сказаў 
              віцэ-старшыня Еўрапейскага парламенту Яцэк Сарыюш-Вольскі, адразу 
              пасля заканчэння цырымоніі ўручэння ўзнагароды.  
              
            «Беларусь сёння з’яўляецца апошнім месцам у Еўропе, дзе правы чалавека 
              свядома не шануюцца палітычнымі ўладамі краіны, — дадаў віцэ-старшыня 
              Еўрапарламенту. — Таму, дзеянні Аляксандра Мілінкевіча і ўсёй беларускай 
              апазіцыі, якой ён кіруе, надзвычай трапна ўпісваюцца ў місію ўзнагароды 
              імя Андрэя Сахарава. Уручэнне яе Аляксандру Мілінкевічу з’яўляеца 
              выразным сігналам для ўладаў у Мінску, што Еўрапейскі парламент 
              і Еўрапейскі Саюз не забыліся на дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі 
              і падтрымліваюць яе паслядоўна і ўсімі даступнымі сродкамі. Гэтая 
              ўзнагарода можа таксама стаць гарантыяй асабістай бяспекі Аляксандра 
              Мілінкевіча.» 
             
              
            Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча 
                       
             |