|    Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю прайшлі сёньня 
              ў Кракаве, Любліне, Сопаце, Познані, Уроцлаве, Лодзі, Пултуску. 
              У Варшаве выстава «Беларусь змагаецца» скончылася канцэртам у самым 
              цэнтры гораду. 
             У Варшаве беларусы паставілі намёт на Замкавай плошчы — каля вялізных 
              партрэтаў ахвяраў ваеннага рэжыму ў Польшчы, якія выстаўленыя ў 
              цэнтры сталіцы да 25-ці годзьдзя ўвядзеньня ваеннага становішча. 
              У намёце — выстава фотаздымкаў зь Беларусі, паказ кароткіх фільмаў 
              і кліпаў пра беларускія падзеі.  
            Адзін з арганізатараў акцыі Віталь Лоцманаў кажа, што ягоная арганізацыя 
              — Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі — увесь час шукае новыя 
              формы правяденьня акцыяў салідарнасьці.  
            (Лоцманаў: ) «Аднастайны фармат нецікавы і ўдзельнікам, таму мы 
              спрабуем кожны раз паказаць беларускія праблемы ў іншы спосаб». 
            У акцыі ўзялі ўдзел такама студэнты, што вучацца ў Польшчы ў межах 
              праграмы імя Кастуся Каліносўкага. Адзін зь іх — Алесь Казакоў — 
              упэўнены, што салідарнасьць з-за мяжы патрэбная беларусам.  
            (Казакоў: ) «Трэба, каб палякі ведалі, што адбываецца ў Беларусі 
              і маглі параўнаць з падзеямі 20-ці гадовай даўніны ў сябе».  
            На Замкавым пляцы адбыўся таксама канцэрт беларускага рэпэра Кроў. 
              
            Аляксей Дзікавіцкi 
              Радыё Свабода 
                    
                       
             |