|    16 сьнежня а 8 гадзіне вечара баранавіцкая моладзь 
              запаліла сьвечкі ў гарадзкім парку ў знак салідарнасьці з асуджаным 
              лідэрам Маладога Фронту, Зьмітром Дашкевічам.  
            Нягледзячы на перашкоды супрацоўнікаў міліцыі, якія не дазволілі 
              правесьці акцыю ля ўваходу ў гарадзкі выканаўчы камітэт, і вецер, 
              што ўвесь час гасіў агеньчыкі, маладыя людзі выказалі сваю нязгоду 
              з рашэньнем суду. Усё адбывалася моўчкі, без лішніх слоў, не было 
              ні сьмеху, ні ўсьмешак, бо кожны з прысутных у той момант быў разам 
              са Зьмітром, там, у Шклове. А сьвечкі яшчэ доўга стаялі, ні кім 
              не кранутыя і ня згашаныя, бо гарэлі яны ня простым агнём, а агнём 
              веры й праўды, што жыве ў сэрцы кожнага з нас.  
             
            Алесь Хорса 
             
                       
             |