|    Як паведамлаяе Iнтэрнэт-супольнасьць «Трэці шлях», 
              да салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі 16 сьнежня 
              далучылася беларуская дыяспара Масквы. 
            Па традыцыі былі ўскладзеныя белыя і чырвоныя кветкі да помніку 
              Янку Купалу, які загінуў у Маскве пры нявысьветленых абставінах 
              і паводле некаторых вэрсіяў быў забіты савецкім КГБ. Па словах удзельнікаў, 
              «кветкі Купалу — гэта кветкі ўсім тым, хто ахвяраваў сабой за свабоду 
              беларускага народу. Катам не здушыць нашу волю, не сьцерці нашу 
              памяць. Перамога будзе за намі!» 
                       
             |