|    16 сьнежня 2005 года на цэнтральнай плошчы Салігорска 
              ўпершыню стаялі людзі са сьвячамі ў рукох. З таго самага часу салігорсцы 
              штомесяц прыходзяць на плошчу на знак салідарнасьці з сем'ямі зьніклых 
              палітыкаў, з палітычназьняволеннымі.  
            Людзі трымаюць запаленыя сьвечы cалідарнасьці і партрэты вядомых 
              палітыкаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Штомесяц гэтых 
              людзей пільнуе міліцыя, здымае на відэа, запужвае і пэрыядычна затрымлівае, 
              перасьледуюць на працы, ціснуць у школах і вучэльнях, караюць штрафамі. 
              Аднак нягледзячы на гэта, колькасьць удзельнікаў у ланцугу неабыякавых 
              людзей толькі павялічваецца. 
             Асабліва ўражвае, што пераважная колькасьць удзельнікаў гэта маладзёны, 
              якім прыйдзецца будаваць будучыню нашае краіны. Таму, незважаючы 
              на ціск уладаў, незважаючы на прапаганду ў мясцовых дзяржаўных СМІ, 
              якія выліваюць тоны бруду на ўдзельнікаў акцыі, незважаючы на страх 
              быць затрыманым, на цэнтральнай плошчы Салігорска роўна а восьмай 
              гадзіне вечара, як і год таму, зноўку зьявіліся людзі, зноўку запалілі 
              сьвечы, зноўку тулмачылася мінакам чые партрэты ў іх рукох зараз. 
              Гэтае адчуваньне Салідарнасьці і узаемападтрымкі натхняе салігорцаў 
              ня быць абыякавымі да лёсаў Зьмітра Дашкевіча і Паўла Севярынца, 
              Артура Фінькевіча і Аляксандра Казуліна. Гэта мацней за ўсё спробы 
              запужаць.  
            Таму і наступным месяцам 16-га на плошчы ізноў зьявіцца ланцуг 
              з партрэтаў і сьвечак, і колькасьць яго яшчэ больш павялічыцца. 
              І гэта будзе адбывацца ў кожным горадзе Беларрусі да таго часу, 
              пакуль улады не вызваляць з-за кратаў усіх палітвязьняў і пакуль 
              не пачнуць шукаць тых, хто вінаваты ў зьнікненьні вядомых беларускіх 
              палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.  
             
              saligorsk.org 
               
                       
             |