|    У ноч на 16-е сьнежня актывісты сьветлагорскае 
              суполкі Маладога Фронту супольна з Натальляй Бордак правялі акцыю 
              салідарнасьці са зьніклымі й палітзьняволенымі. У шматлікіх шматлюдных 
              месцах горада зьявіліся плякаты рэпрэсаваных з надпісамі «Дзе Захаранка?», 
              «Дзе Завадзкі?», «Дзе Ганчар?» і, адпаведна, «Свабоду Дашкевічу!», 
              «Свабоду Казуліну!», «Свабоду Фінькевічу!» i г.д.  
            З раніцы сьветагорцы убачылі на аўтобусных прыпынках, дошках аб’яваў 
              партрэты зьняволеных і тых, хто зараз адбывае пакараньне па палітычных 
              матывах.  
            Распавядае старшыня сьветлагорскага МФ: У асноўным улёткі налеплівалі 
              на слупы аб’яваў, такім чынам, сёньня, калі людзі будуць чакаць 
              аўтобусу, убачаць тых, каго ўжо зьнішчыла ўлада і тых, хто у гэты 
              час пакутвае за нашую свабоду. Малады Фронт штораз падтрымлівае 
              Дзень салідарнасьці. Сьветлагорская суполка ня стала выключэньнем. 
              Мы й далей будзем праводзіць акцыі падтрымкі рэпрэсаваных. 
             
            Прэс-служба МФ 
             
                       
             |