|    16 снежня ў Празе адбылася ўжо традыцыйная акцыя, 
              прымеркаваная да Дня беларускай салідарнасьці. На Крыжовніцкую плошчу, 
              побач з Карлавым мастом, дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Прагі, 
              прыйшлі чэхі, палякі і беларусы, каб разам выказаць салідарнасьць 
              беларускім палітычным вязьням і іх сем`ям. 
            У акцыі прынялі ўдзел 20 чалавек, якія раздавалі жыхарам Прагі 
              і шматлікім турыстам ўлёткі з інфармацыяй пра рэжым, які пануе на 
              Беларусі, а таксама пра зьніклых апазыцыйных палітыках і журналісце. 
              Напрыканцы акцыі былі запаленыя сьвечы салідарнасьці і прагучалі 
              словы падтрымкі на беларускай, чэскай і польскай мовах. Акцыю здзейсьніла 
              Чэская студэнская грамадзянская ініцыятыва Svobodne Belorusko ў 
              супрацы са «Зьвязам беларусаў замежжа». 
             
                    
                       
             |