|    Сёньня са спэцкамэндатуры ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага 
              раёну выпусьцілі палітвязьня Андрэя Клімава. А 9-й раніцы яму аддалі 
              дакумэнты: пашпарт і даведку аб вызваленьні.  
            Ля выхаду са спэцустановы Клімава з шампанскім сустракалі сябры, 
              сваякі і палітыкі. 
             На волі Андрэй Клімаў сказаў, што застанецца ў палітыцы, будзе 
              працягваць дзейнасьць у рамках АГП, зьбіраецца апублікаваць кнігу 
              пад назвай «Баршчоўскі летуценьнік» — пра досьвед знаходжаньня на 
              “хіміі”.  
            Андрэй Клімаў быў асуджаны на паўтара гады абмежаваньня волі за 
              арганізацыю 25-га сакавіка 2005 году мітынгу пратэсту супраць Аляксандра 
              Лукашэнкі. Раней ён адбыў болей за тры гады зьняволеньня паводле 
              абвінавачаньня ў эканамічным злачынстве. 
            
             
              Радыё Свабода 
                       
             |