|    60-гадовую жанчыну некалькі месяцаў таму пакаралі 
              зьняволеньнем на два гады за абразу Аляксандра Лукашэнкі й судзьдзяў 
              Кіраўскага райсуду. 
             Падставай для абвінавачаньня стаў неадпраўлены ліст, які знайшлі 
              супрацоўнікі КДБ падчас ператрусу на пісьмовым стале праваабаронцы. 
              У лісьце тая абвінаваціла кіраўніка дзяржавы ў парушэньнях Канстытуцыі 
              й параўнала яго з монстрам. Экспэрты палічылі гэта абразай. Што 
              да абразы судзьдзяў, то суд ня выявіў аўтара абразьлівых лістоў 
              судзьдзям, але вінаватай прызналі Кацярыну Садоўскай.  
            Кацярына Садоўская адбывае пакараньне ў Гомельскай жаночай калёніі. 
              Да арышту ёй зрабілі анкалягічную апэрацыю. Дома ў яе засталася 
              84-гадовая хворая маці й муж-інвалід. Менскі гарадзкі суд не знайшоў 
              падставаў паменшыць тэрмін пакараньня ці замяніць яго на больш мяккі 
              рэжым — «хімію». 
              
            Любоў Лунёва 
              Радыё Свабода 
            
                    
                       
             |