|    Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джорджа Буша будзе 
              адсочваць свабоду доступа да інтэрнэту і весці маніторынг за працай 
              інтэрнэт-правайдэраў у аўтарытарных краінах — Беларусі, Кітаі, Кубе, 
              Іране, Эфіёпіі, Лаосе, Паўночнай Карэі, Тунісе і В`етнаме. Адпаведнае 
              даручэнне дадзена адміністрацыяй у сераду Працоўнай групе па забеспячэнні 
              свабоды ў глабальным інтэрнэце (Global Internet Freedom Task Force), 
              створанай пры знешнепалітычным ведамстве ЗША. Сваю дзейнасць у рамках 
              стратэгіі, якая была ўхваленая ў сераду, працоўная група будзе каардынаваць 
              з іншымі структурамі амерыканскай адміністрацыі, уключаючы раду 
              па нацыянальнай бяспецы пры прэзідэнце ЗША. «Гэтая новая стратэгія 
              з`яўляецца папярэджаннем для тых рэжымаў, якія звяртаюцца да рэпрэсій 
              у дачыненні інтэрнэту», — заявіў у заяве, якая была распаўсюджаная 
              ў Вашынгтоне, старшыня падкамітэту палаты прадстаўнікоў кангрэса 
              ЗША, кангрэсмен-рэспубліканец Крыстафер Сміт. 
            Сміт паведаміў таксама, што пасля пачатку працы кангрэса новага 
              склікання ў студзені ён занясе законапраект пад назвай «Акт аб глабальнай 
              анлайн-свабодзе» (Global Online Freedom Act), які заканадаўча замацуе 
              стратэгію, выпрацаваную працоўнай групай. 
            Законапраект «забароніць амерыканскім інтэрнэт-кампаніям супрацоўнічаць 
              з рэпрэсіўнымі рэжымамі, якія абмяжоўваюць інфармацыю па правах 
              чалавека і дэмакратыі ў інтэрнэце, а таксама выкарыстоўваюць інфармацыю 
              асабістага характару для высочвання і пакарання дэмакратычных актывістаў», 
              падкрэслівае ў сваёй заяве кангрэсмен. 
            Пры гэтым, адзначае ён, у адпаведнасці з законапраектам «перадача 
              інтэрнэт-кампаніямі асабістых дадзеных аб карыстачах урадам для 
              прыгнечання іншадумства будзе лічыцца крымінальным злачынствам”. 
            «Кожная дыктатура абапіраецца на два слупы — сакрэтную паліцыю 
              і прапаганду. Тыя інтэрнэт-кампаніі, якія падпарадкоўваюцца такім 
              рэжымам, даюць магчымасць дыктатурам абапірацца на гэтыя слупы, 
              дазваляючы распаўсюджваць хлусню і выяўляць людзей, чыё адзінае 
              злачынства ў імкненні да свабоды і дэмакратыі», — гаворыцца ў заяве 
              старшыні падкамітэта. Там сцвярджаюць, што «такія аўтарытарныя рэжымы 
              як Кітай, Беларусь, Куба, Эфіёпія, Іран, Лаос, Паўночная Карэя, 
              Туніс і В`етнам вядомыя тым, што блакавалі, абмяжоўвалі і кантралявалі 
              свабодны паток інфармацыі ў інтэрнэце» 
              
            Хартыя'97 
               
             |