|    Варшанскія міліцыянты некалькі гадзінаў дапытвалі 
              актывіста Маладога Фронту Сяржука Гумінскага, закаваўшы яго ў кайданкі 
              й зьбіваючы дубінкамі й нагамі.  
            У сераду Сяржук Гумінскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў 
              офісе варшанскіх дэмакратычных сілаў. Маладафронтаўца даставілі 
              ў пастарунак, дзе напрацягу некалькіх гадзінаў адбываўся жахлівы 
              допыт 18-гадовага хлопца. Сяржука закавалі ў кайданкі й, зьбіваючы 
              дубінкамі й нагамі, патрабавалі падпісаць прызнаньні паводле узбуджанай 
              на маладафронтаўца крымінальнай справы за нібыта зробленыя ім графіці. 
             
            Малады Фронт лічыць дзеяньні варшанскіх міліцыянтаў злачыннымі 
              й у чацьвер зьвернецца ў генэральную пракуратуру Беларусі з патрабаваньнем 
              узбудзіць крымінальную справу па факце фашыстоўскага зьбіцьця супрацоўнікамі 
              міліцыі Сяржука Гумінскага. 
               
             
            Прэс-служба МФ 
               
            
                       
             |