Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада»,
затрыманыя падчас правядзеньня акцыі салідарнасьці, на волі. Тасіію
Кабанчук, Сяргея Адамовіча, Тамару Саксонаву, Аляксандра Калесьнікава,
Аляксея Сатакова, Чабана Ўладзімера ды Ігара Клянчака абвінавачвалі
ў правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня.
Міліцыянты выклікалі дзьве службовыя машыны, але не арыштавалі
ўдзельнікаў акцыі, сярод якіх былі і людзі сталага веку. На працягу
20 хвілінаў міліцыянты патрабавалі ад грамадзкіх актывістаў разысьціся.
Увесь гэты час акцыя не перапынялася, а міліцыянты слухалі аповеды
пра беларускую рэчаіснасьць.
Радыё Свабода
|