Камісар па знешніх сувязях і еўрапейкай палітыцы
суседства Беніта Ферэра-Вальднер выступіла з заявай з нагоды мясцовых
выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 14 студзеня. «Я з вялікім шкадаваннем
адзначаю той факт, што мясцовыя выбары 14 студзеня ў Беларусі не
адпавядалі дэмакратычным стандартам. Той факт, што на пераважнай
большасці выбарчых участкаў не было альтэрнатывы кандыдату ад уладаў,
сведчыць пра відавочную адсутнасць дэмакратычнага плюралізму падчас
гэтых выбараў», — заявіла камісарка ЕЗ.
«Абмежаванні ў правілах агітацыі, а таксама запалохванне кандыдатаў
ад дэмакратычнай апазіцыі азначаюць, што была су’ёзна парушаная
свабода выказвання, аб’яднанняў і сходаў. Такім чынам, гэтыя выбары
не падалі беларускім выбаршчыкам сапраўднага выбару», — адзначае
Беніта Ферэра-Вальднер.
Камісар ЕЗ заклікае беларускія ўлады рухацца да дэмакратыі, правоў
чалавека і вяршэнства закону, у тым ліку да выканання міжнародных
стандартаў па выбарах, супрацоўнічаць з АБСЕ/БДІПЧ у правядзенні
выбараў.
Беніта Ферэра-Вальднер нагадвае беларускім уладам, што ЕЗ застаецца
адкрытым для развіцця двухбаковых адносінаў з Беларуссю, у тым ліку
ў кантэксце Пагаднення аб Партнёрстве і Супрацоўніцтве і Еўрапейскай
Палітыкі Суседства, пры ўмове таго, што беларускія ўлады прадэманструюць
сваю гатоўнасць паважаць правы чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычныя
каштоўнасці і пачнуць дэмакратычныя рэформы
Хартыя`97
|