Акцыя салідарнасці з Беларуссю прайшла 16 студзеня
ў такіх польскіх гарадах як Варшава, Лодзь, Познань, Пултуск.
У Лодзі ў цэнтры горада адбылося перфоменс-галасаванне. Перфоменс
быў прысвечаны выбарам дэпутатаў мясцовых Саветаў, якія прайшлі
ў Беларусі 14 студзеня. Мэта акцыі — паказаць «справядлівасць» і
«дэмакратычнасць» беларускіх выбараў. Падчас «выбараў» праводзілася
незалежнае апытанне, мэтай якога было высветліць, як прагаласавала
насельніцтва. Аказалася, што большасць апытаных была «супраць».
Пасля заканчэння галасавання адбыўся афіцыяльны падлік галасоў,
вынікам якога стала стопрацэнтнае «за».
Акцыя працягнулася шэсцем. Людзі ішлі з партрэтамі палітвязняў
і зніклых палітыкаў, бел-чырвона-белымі сцягамі і расцяжкамі «Салідарнасць
з Беларуссю», «Жыве Беларусь!». Прахожым раздаваліся улёткі "Беларусі
сёння патрэбна ваша салідарнасць». Сканчылася мерапрыемства на плошчы
Вольносці каля помніка Касьцюшку, дзе былі растаўлены партрэты і
запалены свечкі.
Ва Ўроцлаве ўчора адбыўся акустычны канцэрт беларускай музыкі,
а ў Пултуску — гэта мястэчка каля Варшавы — у студэнцкіх інтэрнатах,
дзе жывуць і беларускія студэнты, выключылі сьвятло ў пакоях і паставілі
ў вокнах сьвечкі.
Як мы ўжо паведамлялі, 16 студзеня ў межах Дня салідарнасьці ў
Варшаве адбылася прэзынтацыя новага фільма беларускага кінарэжысёра
Юрыя Хашчавацкага «Плошча». Прэзынтацыю арганізаваў «Зьвяз у падтрымку
дэмакратыі ў Беларусі».
Хартыя`97
|