|    Звычайныя некалькі дзесяткаў міліцыянтаў з відэа-камэрамі 
              і ланцуг Салідарнасьці з сьвечкамі ў рукох.  
            Чым розьнілася гэтая акцыя ад папярэдняй? Кіроўцы аўтамабіляў праязджалі 
              занадта марудна, каб паглядзець, відэа здымка была вельмі «апэратыўнай»: 
              удзельнікі мелі час перадаць прывітаньні знаёмым ды шчэ сказаць 
              некалькі словаў.  
            Ды і колькасьць удзельнікаў крыху пабольшылася. Як і заўсёды, гэта 
              ў асноўным маладзёны, але ўсё больш людзей сярэдняга і сталага ўзросту 
              прыходзіць 16-га а 20-00 гадзіне на цэнтральную плошчу.  
            Што далей? Будзем стаяць. Пакуль улады не правядуць расьледваньні 
              зьнікненьняў палітыкаў, пакуль не будуць вызвалены палітвязьні, 
              пакуль не будуць парушацца правы чалавека.  
               
            
                       
             |