|    20 студзеня Беларускім Моладзевым Рухам Амерыкі 
              быў праведзены пікет супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і ў падтрымку 
              дэмакрaтыі на Беларусі. Пікет ладзіўся каля расейскага кансуляту 
              ў Ню-Йорку. У акцыі ўзялі ўдзел каля 20 сябраў БМРА зь Ню-Йорку, 
              Ню-Джэрсі, Пэнсільваніі і штата Масачусэца. Пад час пікету быў зачытаны 
              зварот Зянона Пазьняка да Беларускай моладзі, а таксама агучаны 
              патрабаваньні да вызваленьня палітвязьняў.  
            Акцыя ладзілася сумесна і ў падтрымку Маладога Фронту і іх зьняволенага 
              лідэра Зьмітра Дашкевіча. Адначасова на Беларусі былі праведзены 
              шэраг акцыі пратэсту ў Салігорску, Слуцку, Любані, Старобіне і Старых 
              Дарогах.  
            Да пачатку акцыі на месцы правядзеньня пікету бы заўважаны чалавек 
              у цывільным. На нашу прапанову падтрымаць акцыю ен збянтэжыўся і 
              зьнік. Пад час акцыі ён некалькі разоў праходзіў ля пікету і рабіў 
              фотаздымкі. На прыканцы акцыі ен спыніўся на ганку расейскага кансуляту 
              і пачаў здымаць мітынгуючых на відэа.  
            Жыхары Ню-Йорку што праходзілі міма выказвалі падтрымку і жадалі 
              свабоды Беларусі.  
              
            www.belmov.org 
                       
            
                       
             |